Першапачаткова гэтая маска мне не спадабалася праз вельмі рэзкі хімозны пах. Але пасля ці то я прывыкла, ці то пах знік. Маска вадкая. Але гэта, дзякуючы ўпакоўцы, асаблівых клопатаў не дадае. Да таго ж тут змяшчаюцца мелкія (і не вельмі) кавалкі нейкіх зёлак, што дазваляе выкарыстоўваць гэты сродак і ў якасці скраба. Карацей, маска мне спадабалася, але ў сеціве знайшла інфармацыю, што ўжо паспелі змяніць формулу: яна стала гусцейшай і меней эфектыўнай. Шкада, канешне.